ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ АБЛАСНОЙ ВЫСТАЎКІ-КОНКУРСУ ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА “ГАРАДЗЕНСКІ СУВЕНІР”

Падведзены вынікі абласной выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Гарадзенскі сувенір”.

 

У намінацыі:

 

Лепшы сувенір, які прапагандуе аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны

 

Лаўрэат І ступені – Святлана Ляшкевіч

Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

Лаўрэат ІІ ступені – Вольга Каранкевіч

Аддзел рамесніцкай дзейнасці і народнага мастацтва ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

Лаўрэат ІІІ ступені – Аляксандр Заблоцкі

Аддзел рамесніцкай дзейнасці “Карэліцкі Дом рамёстваў”.

 

Лепшы нацыянальны сувенір, які адлюстроўвае агульнабеларускія каштоўнасці, традыцыйную нацыянальную культуру

 

Лаўрэат І ступені – Анастасія Зелянко

Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў”;

Лаўрэат ІІ ступені – Галіна Мялько

Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

Лаўрэат ІІІ ступені – Святлана Круглаполава

Народнае аматарскае аб’яднанне майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гарадзенскі каларыт” філіяла “Цэнтр рамёстваў “Спадчына” ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”.

 

Лепшы сувенір, які адлюстроўвае прыгажосць беларускай прыроды, гродзенскага краю

 

Лаўрэат І ступені – Алена Шульга

Раённы цэнтр рамёстваў ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

Лаўрэат ІІ ступені – Алена Малышэва

Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”;

Лаўрэат ІІІ ступені – Міхаіл Маскевіч

ДУК “Мастоўскі раённы цэнтр рамёстваў”.

 

За глыбіню вобразнага раскрыцця тэмы

 

Кацярына Сіневіч

Раённы цэнтр рамёстваў ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

 

За арыгінальнасць кампазіцыйнага і каляровага рашэння

 

Таццяна Пярвухіна

Народнае аматарскае аб’яднанне майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гарадзенскі каларыт” філіяла “Цэнтр рамёстваў “Спадчына” ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”.

 

За пераемнасць народных традыцый

 

Алена Міхед

Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў”.