Выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Зямля паэтаў і майстроў”

26 лістапада ў выставачнай зале ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” адбудзецца адкрыццё справаздачнай выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Зямля паэтаў і майстроў” аддзела рамеснай дзейнасці Карэліцкага Дома рамёстваў.

На выстаўцы будзе прадстаўлена каля 100 работ вядучых майстроў і мастакоў Карэліцкага раёна, выкананых у розных тэхніках традыцыйнага і сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва: саломапляценне, мастацкая кераміка, выцінанка, ткацтва, вышыўка, карункапляценне, разьба па дрэве, батык, жывапіс і аўтарская лялька. Разам з тым, наведвальнікі выстаўкі змогуць акунуцца ў паэтычны свет, створаны таленавітымі аўтарамі карэліцкай зямлі. Іван Жук, Іван Вярбіцкі, Мікалай Бусько, Галіна Калтунова і ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Рэчанька”, што дзейнічае пры раённай газеце “Полымя”, праз свае зборнікі пазнаёмяць экскурсантаў з прыгажосцю малой радзімы.

Выстаўка працуе з 26 лістапада і да канца 2019 года.

Час працы: пн–пт, з 9:00 да 17:00.

Па адрасе: г.Гродна, вул. Савецкая, 8.

Кантактныя тэлефоны: 68 79 34, 62 37 92, 62 37 84.