Выстаўка “Мае любыя мясціны”

У фае дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” працуе выстаўка “Мае любыя мясціны” знакамітага мастака са Смаргоншчыны – Ліліі Трохалевай (1925-1996).

Сярод шматлікай кагорты мастакоў-жывапісцаў Гродзеншчыны Лілія Уладзіміраўна Трохалева займае асаблівае месца. Яе творы адрозніваюцца высокім выканальніцкім майстэрствам, шчырасцю і непасрэднасцю перадачы думак і пачуццяў.

У экспазіцыі выстаўкі будзе прадстаўлена звыш 20 работ з фондаў Гродзенскага АМЦНТ.

Лілія Уладзіміраўна спрабавала сябе ў розных жанрах выяўленчага мастацтва: пісала партрэты, стварала цудоўныя алоўкавыя малюнкі. Асноўнае месца ў яе творчасці заўсёды займаў пейзаж. У ім раскрыўся сапраўдны талент мастачкі, якая любіла прыроду, тонка яе адчувала і ўмела праўдзіва перадаць шчымлівую прыгажосць і казачную веліч Прынеманскага краю на сваіх палотнах.

Выстаўка будзе працаваць на пастаяннай аснове.