Юбілейны абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” адбыўся ў Іўі

У Iўi адбыўся абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”. На сцэне Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу выступiлi харавыя калектывы з Астравецкага, Ашмянскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Навагрудскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці.

Кожны творчы калектыў падрыхтаваў праграму да 20 хвiлiн, у рамках якой прагучалi песнi ў выкананнi салiстаў хароў, дуэтаў, квартэтаў і вакальных груп, а таксама аўтарскія паэтычныя творы. Падчас выступленняў многiх ветэранскiх калектываў гучалi аўтарскiя вершы, а калектыў з Воранава ў свой канцэрт уключыў i танцавальныя элементы.

Свята доўжылася некалькі гадзiн, якiя для гледачоў i абласнога журы праляцелi, як iмгненне. Завяршэнне мерапрыемства было не менш хвалюючым i прыгожым. “Героем дня” стаў ветэранскi калектыў з Воранава “Землякi”, таму што менавiта на свяце было афіцыйна аб’яўлена пра прысваенне хору пачэснага і высокага наймення “народны”.

Не засталіся па-за ўвагай арганізатараў мерапрыемства і ветэраны-ўдзельнiкi калектываў, якiя нягледзячы на ўзрост 85 i болей гадоў не старэюць душой, не развітваюцца з песней. Ад iмя абласной грамадскай арганiзацыi “Беларускi фонд мiра” падарункi ўручыў А. Раманюк, старшыня Iўеўскай раённай грамадскай структуры. Абласное журы адзначыла выступленне маленькiх танцораў з Iўеўскай школы мастацтваў (кiраўнiк М. Шыдлоўская), якiя адкрывалi юбiлейны фестываль паважаных ветэранаў з усiх куткоў любiмай Гродзеншчыны – прыгожай зямлi таленавiтых людзей.