Жніво-2019: будзе хлеб – і будзе песня!

Творчыя калектывы Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу прымаюць актыўны ўдзел у канцэртным абслугоўванні ўдзельнікаў жніва. У кароткія хвіліны абедзеннага перапынку або ў час неспрыяльнага для жніва надвор’я работнікі культуры выказваюць хлебаробам словы падзякі за самаадданую працу і добрай песняй натхняюць на новыя працоўныя перамогі.

25-26 ліпеня праведзены канцэртныя выступленні салістаў і аматарскіх калектываў аддзелаў і сектара культурна-масавай і асветнай работы г.п. Юрацішкі, аг. Геранёны, аг. Суботнікі, аг. Ліпнішкі і аг. Дайліды на зернескладзе КСУП «Юрацішкі», палявым стане  філіяла «Азот Агра» УСП «Новы Двор – Агра», мехдвары КСУП «Баума», КСУП «Суботнікі», КСУП «Агра-Ліпнішкі».