З 6 па 9 верасня 2023 года ў г.п. Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці адбыўся міжнародны пленэр народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у рамках якога праходзіў конкурс ганчароў “Гліна спявае”

У гэтым годзе Гродзенскую вобласць прадставілі майстры па ганчарству і кераміке Пуцейка Юліі Андрэеўны (Ашмянскі раён), Ішчанка Аляксандр Уладзіміравіч (Зэльвенскі раён), Сяргейчык Таццяна Аляксандраўна (Гродзенскі раён), Аніська Віталь Юр’евіч (Свіслаці раён). Таксама ў пленэры прынялі ўдзел спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры і філіяла “Поразаўскі сектар культуры і вольнага часу” ДУК “Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” для пераймання вопыту па арганізацыі майстэрні па вырабу чорнаглянцавай керамікі.

Усе майстры атрымалі дыпломы “за ўдзел”.