Музей у дэталях «Астравецкі каларыт»

Сярод калекцый вырабаў майстроў Астравецкага раёна прывабліваюць позірк работы, выкананыя ў тэхніцы мастацкага роспісу па кераміцы, шкле, дрэве, тканіне. За гады працы, як майстар роспісу па шкле і кераміцы, Вольга Кулікова выпрацавала асаблівую тэхніку стварэння фактурнага малюнку, таму кожная яе работа — непаўторная. На вырабах таленавітага майстра Аксаны Вакуліч распусціліся кветкі, вырашчаныя на прысядзібным участку. Таксама ў экспазіцыі выстаўкі дэманструецца калекцыя роспісу па дрэве з выдатнымі мясцінамі Астравецкага раёна. Надзвычай яскравыя кветкі знайшлі адлюстраванне на маляўнічых палотнах майстра Марыны Сцефановіч.

❗️Запрашаем наведаць выставачную экспазіцыю майстроў народнай творчасці і мастакоў Астравецкага раёна «Астравецкі каларыт» па адрасе вул. Савецкая, 8❗️