Музычная сустрэча з цыкла “Гітара ад класікі да джаза” ў народным клубе творчай інтэлігенцыі “Грані” аб’яднала прыхільнікаў рока

18 чэрвеня ў народным клубе творчай інтэлігенцыі “Грані” Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбылося адкрытае пасяджэнне з цыкла “Гітара ад класікі да джаза”.

 Напачатку імпрэзы кіраўнік клуба А.Закрэўскі зрабіў невялікі агляд выканальніцкага майстэрства сусветна вядомых рок-гітарыстаў. Гледачам быў прадстаўлены caver-band «НARD BLUES SHOT», у складзе якога – Анатоль Пудзін (лідар-гітара, вакал), Вадзім Сідараў (бас-гітара, вакал), Юрый Грыгер (барабаны), Мікіта Сак (гітара).

Зладжаная ігра Вадзіма Сідарава і Юрыя Грыгера, узмоцненая жорсткімі гітарнымі рыфамі ў выкананні Мікіты Сака, стварала добрыя падмуркі для тэхнічных пасажаў лідэр-гітарыста Анатоля Пудзіна.

У праграме гучалі кавер-версіі сусветна знакамітых выканаўцаў (J.Hendrix, J.Beck, J.Aсkerman, R.Blaсkmore, Stеvіe Ray Vaughаn, J.Satrianі, J.Page). Кампазіцыю “Hey Joe” (J.Hendrix) прыхільнікі рока, якія ў гэты вечар запоўнілі залу АМЦНТ амаль да адказу, спявалі разам з музыкантамі. Наогул, атмасфера была сапраўды рокавай, дзякуючы і артыстам, і гледачам.

Жарты і каментарыі барабаншчыка Юрыя Грыгера паспрыялі таму, что вечар атрымаўся па-сяброўску простым і нефармальным.

Цікава, што ў гурта «НARD BLUES SHOT» ёсць гадзінная беларускамоўная  музычная праграма, якая ў хуткім часе, верагодна, будзе прадстаўлена ў народным клубе творчай інтэлігенцыі “Грані”.