Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца “Лялечкі” філіяла Абухаўскі цэнтр культуры дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”
Год заснавання: 1977
Мастацкі кіраўнік: Надзея Іванаўна УРУКІНА, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь
За час свайго існавання ансамбль танца “Лялечкі” стварыў больш за 50 разнастайных па характары і змесце харэаграфічных пастановак, прадставіў больш за 700 яскравых выступленняў. Ансамбль “Лялечкі” – неаднаразовы лаўрэат і дыпламант мерапрыемстваў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Калектыў неаднойчы віталі апладысментамі ў Расіі, Літве, Польшчы, Чэхіі, Турцыі, Балгарыі, Германіі.
Рэпертуар ансамбля адрозніваецца арыгінальнасцю і непаўторнасцю харэаграфічных вобразаў, разнастайнасцю жанраў і накірункаў. Творчыя праграмы будуюцца на лёгкім і нязмушаным спалучэнні танца з тэатрам або гульнёй. Значную перавагу ў сваёй творчай дзейнасці мастацкі кіраўнік калектыву аддае беларускім народным традыцыям. “Лялечкі” – гэта заўсёды непаўторныя пастаноўкі, яскравыя сцэнічныя вобразы і шчырая эмацыянальная выразнасць.
Ганаровае званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” за высокія творчыя дасягненні і адмысловае выканальніцкае майстэрства ансамблю было прысвоена ў красавіку 2006 года.
Творчая дзейнасць калектыву аказвае станоўчы ўплыў на развіццё харэаграфічнага мастацтва ў раёне і вобласці. “Лялечкі” – гэта прыклад танцавальнага і эстэтычнага выхавання падрастаючага пакалення, а таксама выдатны ўзор высокапрафесійнай работы мастацкага кіраўніка.