Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны эстрадна-сімфанічны аркестр “Nota Band” дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 2 г. Гродна”
Год стварэння: 2010
Мастацкі кіраўнік: Амельчанка Юлія Леанідаўна
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны эстрадна-сімфанічны аркестр дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа № 2 г.Гродна” – гэта ўнікальны калектыў, які спалучае ў сабе веліч класічнай сімфоніі з энергіяй і сучаснасцю эстраднай музыкі.
Калектыў – сапраўдная візітная картка музычнай культуры Гродзеншчыны, дзе пад кіраўніцтвам таленавітага дырыжора, музыканты ствараюць неверагодныя гукавыя панарамы. Ад выдатнага выканання твораў вялікіх кампазітараў да запальных эстрадных хітоў.
Рэпертуар аркестра надзвычай багаты і разнастайны. Яго гучанне –спалучэнне дакладнасці і адначасова запалу, што не пакідае абыякавым ніводнага слухача.




























