Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Ніва” Верцялішкаўскага цэнтра культуры філіяла дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”
Год стварэння: 1972
Мастацкі кіраўнік: Ларыса Уладзіміраўна ПРАСВІРНІНА
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларуь народны ансамбль песні і танца “Ніва” Верцялішкаўскага цэнтра культуры філіяла дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” уваходзіць у лік старэйшых творчых калектываў вобласці. Яго заснавальнікам з’яўляўся Заслужаны работнік культуры БССР Вячаслаў Пакумейка.
Ансамбль песні і танца “Ніва” – гэта жывое ўвасабленне багацця беларускай народнай культуры. Сваёй творчасцю ансамбль з цеплынёй і любоўю даносіць да гледача прыгажосць і глыбіню беларускіх народных песень і танцаў. Гэта не проста калектыў, гэта сапраўдная сям’я, дзе кожны ўдзельнік захоўвае і развівае традыцыі, перадаючы іх з пакалення ў пакаленне. Іх выступленні – гэта заўсёды яркае, эмацыйнае і запамінальнае відовішча, якое адлюстроўвае душу беларускага народа, яго радасці, журбу і неўміручую любоў да роднай зямлі.




























