29.08.2024
29 жніўня ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага АМЦНТ адбылося адкрыццё справаздачнай выстаўкі майстроў народнай творчасці і мастакоў Бераставіцкага раёна “Традыцыя і сучаснасць”.
У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлена больш за 100 экспанатаў, выкананых у розных тэхніках народнай і сучаснай мастацкай творчасці: саломапляценне, ткацтва, выцінанка, вышыўка, разьба па дрэве, мастацкі роспіс, вязанне шыдэлкам , жывапіс і іншае.У адкрыцці мерапрыемства прымалі ўдзел начальнік аддзела культурна- асветнай работы, мастацтваў і навучальных устаноў Давыдзік Сяргей Мікалаевіч і галоўны спецыяліст сектара культуры Бераставіцкага райвыканкама Модулева Вольга Аляксандраўна.
Наведвальнікі выстаўкі змаглі не толькі ўбачыць рукатворныя цуды ад майстроў і мастакоў Бераставіцкага раёна, але і паўдзельнічаць у майстар-класах па саломапляценні ад майстра Тамары Касьян, мастацкай керамікі ад Алены Дзянішчык, карункапляценні ад Кацярыны Хілюта, а таксама паслухаць 🎶🎵🎹 народныя песні ў выкананні народнага ансамбля народнай песні “Бераставіцкія музыкі” ДУК “Бераставіцкі РЦКНТ” @berestovitskii_centr_kultury