24.04.2026 г.
Зусім нядаўна «Валовіцкая кадрыля», разам з трыма іншымі кадрылямі трапілі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія разам носяць назву «Традыцыя выканання народнага танца «Кадрыля» ў Гродзенскай вобласці”.
Танец на Ашмяншчыне захаваўся дзякуючы пераемнасці ў асяроддзі мясцовых жыхароў. Сёння яго галоўным захавальнікам з’яўляецца фальклорна-інструментальны ансамбль»Граўжышкоўскія музыкі», народны сямейны ансамбль «Граўжанцы», народны ансамбль народнай песні «Жытніца», а таксама фальклорны калектыў «Скарбніца».
Далучайцеся і танцуйце Валовіцкую кадрылю разам з намі!


























