Абласная выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Жыве ў спадчыне душа паэтаў”

У выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці 19 мая 2022 года ў 15:00 адбудзецца адкрыццё абласной выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Жыве ў спадчыне душа паэтаў”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. У выстаўцы прымуць удзел майстры народнай творчасці, мастакі, удзельнікі народных, узорных студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, вучні дзіцячых музычных школ і школы мастацтваў, іншыя жадаючыя творцы.

На выстаўцы будуць прадстаўлены як творчыя набыткі сучасных майстроў і мастакоў, дзіцячыя тэматычныя малюнкі, так і лепшыя творы народнага мастацтва з фондаў Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра.

Усяго на выстаўцы будзе прадстаўлена каля 100 работ.

Выстаўка будзе дзейнічаць да 29 ліпеня 2022 года.