Дзень сям’і ў г. п. Карэлічы

15 мая, у Дзень сям’і, адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага фотаконкурсу «Мая сям’я: шчаслівыя імгненні».

У конкурсе фатаграфій прынялі ўдзел 8 сем’яў з Карэліцкага раёна. Усе фотапрацы былі пададзены на сайце газеты «Полымя», і шляхам народнага галасавання была вызначана тройка лідараў.

Абсалютным пераможцам, які набраў 997 галасоў, стала сям’я Германюк з г.п. Карэлічы. Намеснік старшыні Карэліцкай РА РГА «Белая Русь» І. І. Лейко ўручыла кіраўніку сям’і Дыплом і каштоўны падарунак.

На другім месцы па выніках галасавання апынулася сям’я Зайко з агр. Палужжа. Дыплом і памятны падарунак сям’я атрымала ад Карэліцкага РК ГА «БРСМ».

Тройку лідараў замкнула сям’я Васілеўскіх з райцэнтра. У іх адрас прагучалі словы віншаванняў ад начальніка аддзела ЗАГС Карэліцкага райвыканкама В. М. Сіўко.

Адмысловым Дыпломам і падарункам узнагароджана сям’я Мацко. Старшыня Карэліцкай РА ГА «Беларускі саюз ж»нчын І. М. Санчук уручыла ўзнагароды ахоўніцы хатняга агменю Г. Н. Мацко.

Імпрэза працягнулася конкурсна-забаўляльнай праграмай, якую правёў ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» сумесна з Маладзёжным Саветам Карэліцкага раённага аб’яднання праўсаюзаў і  Карэліцкім РАНС у рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей адных» -«Мама, тата, я – здаровая сям’я», у рамках якой былі праведзены конкурсы «Жаночая логіка», «Збяры АПА», Бяспечны аўкцыён», «Баявы мастак», «Пажарнае рукаво» і «Небяспекі дома».