Фальклорная гульнёвая праграма ў аг. Станцыя Ашмяны Ашмянскага раёна

“Гэй, народ! Збірайся ў карагод! К нам цёплая вясна ідзе, Сонейка нясе!” –  менавіта так заклікалі дзяўчынкі-вяснянкі ў карагод усіх, хто завітаў 15 красавіка на фальклорную гульнёвую праграму “Вясна-красна! Ты з чым прыйшла?”, якая праводзілася на пляцоўцы сельскага клуба аг. Станцыя Ашмяны. Госці свята знаёміліся з веснавымі заклічкамі, беларускімі народнымі песнямі, спрабавалі свае сілы ў старадаўніх славянскіх гульнях “Ката пячы”, “Запляці касу!”, “Чаўнок”, “Кольчыкі”, вадзілі карагоды – і разам сустракалі цёплую вясну. Відаць, нездарма ў народзе кажуць: “На міру і хлеб смачней і свята ярчэй!”