Фестываль – кірмаш “Кераміка Крэва”

13 жніўня 2022 года ў аг. Крэва Смаргонскага раёна прайшоў фестываль – кірмаш “Кераміка Крэва”.

У гэтым годзе ў фестывалі прынялі ўдзел вядучыя майстры па ганчарству і кераміцы з Гродзенскага, Лідскага, Ашмянскага, Смаргонскага раёнаў і г.Гродна.

Падчас правядзення мерапрыемства кожны жадаючы змог набыць унікальныя сувеніры выкананыя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, паўдзельнічаць у майстар-класах па ганчарству і кераміцы, а таксама паслухаць песні ў выкананні вядучых калектываў Смаргонскага раёна і іншых рэгіёнаў Гродзенскай вобласці.

Па выніках конкурснай праграмы ў рамках фестывалю, майстры з Гродзенскай вобласці сталі лаўрэатамі ў наступных намінацыях:

“Хатняе заданне (выраб з глины на вольную тэматыку)”

  • лаўрэат ІІ ступені – Мар’ян Козар (г. Ашмяны)

“Лепшы выраб з гліны на месцы”

  • лаўрэат І ступені – Святлана Круглаполава (г. Гродна)
  • лаўрэат ІІ ступені – Анастасія Бандарэнка (г. Смаргонь)
  • лаўрэат ІІІ ступені – Рублеўская Таццяна (Гродзенскі р-н)

“Хто вышэй падыме гліну”

  • лаўрэат ІІ ступені – Юрый Хрышчановіч (г. Смаргонь)
  • лаўрэат ІІІ ступені – Алена Свідэрская (г. Ліда)