Інтэрактыўную праграму “Сузор’е льну” прадставілі ў Цэнтры рамёстваў “Спадчына” г. Гродна

Жыхары і госці Гродна 15 мая пазнаёміліся з гісторыяй развіцця льнаводства на нашай зямлі, яго важным значэннем у жыццядзейнасці нашых продкаў. Увазе ўдзельнікаў, сярод якіх пераважалі дзеці і падлеткі, быў прадстаўлены каларытны стылізаваны абрад і маляўнічая выстаўка традыцыйнага народнага адзення майстра Людмілы Канаплёвай. Далей гасцей чакаў кулінарны экспрэс «Лён – смачна, карысна, лячэбна» і цікавыя деманстрацыйныя майстар-класы. Мерапрыемства было насычана захапляльнымі гісторыямі, прыемнымі ўражаннямі і святочным настроем.