Конкурс са смакам традыцыйных страў прайшоў у аг. Беліца Лідскага раёна

«Спазнай смак сваёй кухні» – гэта не проста кулінарнае свята, а сапраўдны культурны брэнд Лідчыны! 14 лютага на конкурсе былі прадстаўлены традыцыйныя стравы, якія прывялі ў захапленне і гледачоў, і членаў журы. Госці з задавальненнем прынялі ўдзел у народнай дэгустацыі і паспыталі свае сілы ў майстар-класе па побытавых танцах.