Музычная сустрэча: “Спявае цiшыня” ў рамках адкрытага паседжання народнага клубу творчай інтэлiгенцыi «Гранi»

29 верасня  ў рамках адкрытага паседжання народнага клубу творчай інтэлiгенцыi «Гранi» Гродзенскага абласнога метадычныга цэнтра народнай творчасцi прайшла музычная сустрэча: “Спявае цiшыня”

 на якой прагучаў  музычны праект ”Race of Dreamers”(Раса мечтателей).

У пачатку сустрэчы кіраўнік клубу «Гранi» Аляксандр Закрэўскі прадставіў дзве песні з свайго альбому “Горкі пах 2022”,а далей пазнаёміў слухачоў з гісторыяй утварэння гурта і складам калектыву,які перыядычна змяняецца,акрамя двух музыкантаў- гэта Дар’я Багаслова (клавішы,вакал, флейта,сапілкі) і Дмітрый Брытанаў(вакал,гітара,бас,перкусія) .

Калі разважаць аб стылі у якім працуе  гурт “Р.м.” то тут мызычныя крытыкі маглі б паспрачацца, вызначаючы  дакладны стыль ці накірунак , але можна вылучыць, тры фарматы: песенная праграма, праграма вытрыманая ў стыле фьюджн , што непасрэдна і азначае зліянне музычных стыляў і накірункаў і праграма вольная ад дакладных музычных форм так званая “новая імправізацыйная музыка”. І вось у гэтым апошнім фармаце была зроблена цікавая музычная праца па агучке нямецкай кінакамедыі 1919г. “Die Puppe» на фестывале нямога кіно”Кінемо” ,куды былі запрошаны  музыканты.

Можна заўважыць у кампазіцыях  лідара гурта,таленавітай інструменталісткі,кампазітаркі  Дар’і Багасловай уплыў акадэмічнай музыкі ХХ стагоддзя і гэта зразумела,бо ў лідара гурта Дар’і   за плячыма некалькі год вучобы ў Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Музыкі па класу кампазіцыі.

Гуртом напісаны адзін альбом “Сны Кантрабасістаў”.Негледзячы на прысутнасць дысанансаў,атанальных гукаў,полірытмаў  музычны матэрыял успрымаецца не цяжка нават для не падрыхтаванага слухача.

На сустрэчы ў асноўным гучаў песенны фармат. Дар’і Багаслова прадставіла некалькі новых песен на свае вершы, а таксама песні вершы Я.Янішчыц і гродзенскіх паэтаў Дзмітрыя Радзівончыка,Юры Гуменюка, і Святланы Куль.

Шмат цікавых пытанняў прагучала да удзельнікаў гурта ад слухачоў.

Фантастычнае валоданне клавішамі, флейтай, складаныя джазавыя гармоніі, бездакорны вакал сапраўды зачараваў слухачоў.

Хочацца адзначыць і вельмі трапную ігру на перкусіі Дзмітрыя Брытанава ў не простых сінкапіраваных месцах кампазіцый,а таксама складаныя басовыя партыі Канстанціна Хробака.

Хочацца  ад імя ўсіх слухачоў падзякваць музыкаў за выдатны яскравы музычны  вечар у клубе творчый інтэлiгенцыi «Гранi»