Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны эстрадна-сімфанічны аркестр “Nota Band”

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны эстрадна-сімфанічны аркестр “Nota Band” дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 2 г. Гродна”

Год стварэння: 2010

Мастацкі кіраўнік: Амельчанка Юлія Леанідаўна

Народны эстрадна-сімфанічны аркестр “Nota Band” створаны ў 2010 годзе. Заснавальнікам і мастацкім кіраўніком з’яўляецца Амельчанка Юлія Леанідаўна.

Рэпертуар калектыву багаты і разнастайны. Асаблівасцю эстрадна-сімфанічнага аркестра “Nota Band” з’яўляецца наяўнасць у рэпертуары не толькі класічных твораў, але і твораў сучаснай музыкі, у тым ліку сучаснай папулярнай эстраднай музыкі, джаза, рока, музыкі айчыннага і сусветнага кінематографа і тэлебачання.

Выканальніцкія магчымасці музыкантаў і салістаў аркестра дазваляюць выконваць творы, якія сталі скарбамі сусветнага музычнага мастацтва. Вялікая частка рэпертуару аркестра складаецца з твораў беларускіх аўтараў. Сёння рэпертуарны спіс калектыву налічвае больш 200 музычных твораў.

Калектыў з’яўляецца пастаянным удзельнікам і неаднаразовым пераможцам гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў і фестываляў.