Новости
АБЛАСНЫ СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ ПА ПОБЫТАВЫХ ТАНЦАХ ПРАЦЯГВАЕЦЦА
26.11.2025 г. Актуальнасць прымянення, методыка вывучэння мясцовага фальклору ва ўзорным танцавальным ансамблі “Зальвяначка” прадставіўЖукоўскі Цімафей Пятровіч, кіраўнік-пастаноўшчык узорнага танцавальнага ансамбля “Зальвяначка” ДУА “Зэльвенская дзіцячая школа мастацтваў”.
Асаблівасці вывучэння і захавання беларускіх побытавых танцаў праз рэканструкцыю жодзішкаўскіх абрадаў і святаў прадставiла Дудзінская Кацярына Віктараўна, кіраўнік узорнага фальклорнага гурта “Нальшчаначка” ДУА “Жодзішкаўская сярэдняя школа” Смаргонскага раёна
26.11.2025 г. Выступленне на абласным семінары-практыкуме па побытавых танцах у Гродзенскім АМЦНТ стала яскравым доказам таго, што калі да справы ставіцца з любоўю, цяжкасці не заўважаюцца.
ТАНЕЦ І ЯГО РОЛЯ Ў БЕЛАРУСКІХ АБРАДАХ І СВЯТАХ
26.11.2025 г. Шчалканогава Наталля Мікалаеўна, кіраўнік народнага фальклорнага гурта “Талер” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” раскрыла цікавую і актуальную тэму на абласным семінары-практыкуме па побытавых танцах у Гродзенскім АМЦНТ. «Спецыфіка народнай харэаграфічнай традыцыі кожнага рэгіёна або лакальнага арэала Беларусі мае непаўторную асаблівасць, якая праяўляецца ў разнастайнасці форм …
«АСАБЛІВАСЦІ ЗАХАВАННЯ, ФІКСАЦЫІ І ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСКАГА ПОБЫТАВАГА ТАНЦА»: абласны семінар-практыкум сабраў у Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці кіраўнікоў фальклорных калектываў, спецыялістаў устаноў культуры клубнага і змешанага тыпу
26.11.2025 г. «Кансалідуючую сілу танца і важнасць абмену прафесійным і творчым вопытам адзначыла падчас адкрыцця семінара Хільмончык Кацярына Васільеўна. Дырэктар Гродзенскага АМЦНТ у прывітальным слове выказала ўпэўненасць у тым, што сённяшняя сустрэча будзе плённай і карыснай для кожнага.» СЕМІНАР, прысвечаны культурнай спадчыне рэгіёна, якая спалучае ў сабе танцы і жывую музыку, АБ’ЯЎЛЕНЫ АДКРЫТЫМ!
“НОВЫ ГОД З ТРАДЫЦЫЯМІ” ПАЧЫНАЕ КРОЧЫЦЬ ПА ВОБЛАСЦІ
25.11.2025 г. На Гродзеншчыне стартаваў абласны выставачны арт-праект, прысвечаны святкаванню зімовых святаў.З нагоды набліжэння Раства Хрыстова і Новага года Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці сабраў у глядзельнай зале таленавітых майстроў і аматараў традыцыйнага мастацтва, каб разам пакласці пачатак шэрагу выставачных мерапрыемстваў, якія ў рамках новага праекта пройдуць ва ўсіх раёнах вобласці. У прывітальных словах …
“УПРЫГОЖЫМ ЁЛКУ РАЗАМ!” – святочная акцыя ў рамках арт-праекта “Новы год з традыцыямі” аб’яднала прыхільнікаў традыцыйных відаў мастацтва ў Гродзенскім АМЦНТ
25.11.2025 г. Звыш 100 арыгінальных ёлачных цацак з саломкі, гліны, нітак, дрэва, паперы, тэкстылю аздобілі зялёныя галінкі і стварылі казачную атмасферу.Сярод лялек, анёлкаў, званочкаў, ліхтарыкаў, казачных персанажаў, выяў жывёл і птушак, выкананых 85 майстрамі Гродзеншчыны, з’явіліся ўпрыгожванні ўдзельнікаў тэматычных майстар-класаў.Дзякуем майстрам па саломапляценні Ірыне Шавельскай (Гродзенскі раён) і Тамары Касьян (г.п.В.Бераставіца), па выцінанцы – Алене …
«У ПАПЯРОВЫМ КАРАГОДЗЕ СВЯТОЧНЫХ УЗОРАЎ» закружыла навагрудская выцінанка-выбіванка!
25.11.2025 г. Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці ўпрыгожылі папяровыя карункі народнага майстра Наталлі Клімко з Навагрудка, чыя творчасць займае пачэснае месца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Выстаўка, якая адкрылася ў рамках праекта “Новы год з традыцыямі”, зачароўвае дзіўнай філіграннасцю работ, арыгінальнасцю мастацкіх ідэй і той непаўторнай святочнасцю, якой напярэдадні галоўных зімовых святаў, …
УПЕРШЫНЮ !!АБЛАСНЫ СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ ПА ПОБЫТАВЫХ ТАНЦАХ!!
25.11.2025 г. Заўтра, 26 лістапада Гродзенскі АМЦНТ запрашае кіраўнікоў фальклорных калектываў і спецыялістаў устаноў культуры клубнага і змешанага тыпу Гродзенскай вобласці на семінар-практыкум “Асаблівасці захавання, фіксацыі і вывучэння беларускага побытавага танца”. У праграме семінара запланавана раскрыццё тэм:— Танец і яго роля ў беларускіх абрадах і святах— Вывучэнне і захаванне беларускіх побытавых танцаў праз рэканструкцыю жодзішкаўскіх …
В Гродненском районе прошел межобластной семинар «Современные учреждения культуры: стратегия, ресурсы, практика» для директоров учреждений культуры клубного и смешанного типа Гродненской и Брестской областей.
24.11.2025 г. В данном мероприятии принял участие директор Ивьевского центра культуры и досуга Сергей Мартинкевич. За время семинара участники семинара побывали во множестве интересных мест и обменялись опытом. В Гродненской областной филармонии директора обсудили концертную организацию. Посетили хранитель истории Республиканского фестиваля национальных культур — культурный центр «Фестивальный». В экскурсионной программе также был Гродненский государственный историко-археологический …
Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве, прысвечаным 135-годдзю Гродзенскага лікёра-гарэлачнага завода
24.11.2025 г. Майстар-класы па саломапляценні і роспісе керамікі карысталіся вялікім попытам у гасцей. Выстава народнай творчасці і кірмаш-продаж не пакінулі нікога абыякавымі. Запрошаныя госці былі ўражаны працамі нашых майстроў.


























