Персанальная выстаўка сучаснага жывапісу.

18 лістапада 2022 года ў выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі сучаснага жывапісу мастака Сняжаны Віцецкай з г. Гродна.

“ЯНА” – як прыгожа гучыць назва выстаўкі і колькі пачуццяў яна вызывае. Любая, мама, дачка, жонка, Біблія, Вера, дабрыня, ласка — усе гэтыя катэгорыі чужыя разбурэнню, але роднасныя жыццю, прыгожыя ад сваёй прастаты і даступныя кожнаму, хто выбірае для сябе мудрасць і паўнату быцця.

Галоўнай тэмай і цэнтральным вобразам работ, прадстаўленых на выстаўцы, стане постаць дзяўчыны. Жаночы вобраз заўсёды вабіў мастакоў, паэтаў і пісьменнікаў. Цікавы ён і для Сняжаны Віцецкай як жанчыне–мастаку, якая не павярхоўна, а ўзнесла ўзіраецца ў паняцце “прыгажосць”.

Наведвальнікі выстаўкі змогуць акунуцца ў казачны свет пачуццяў, глыбокіх вобразаў і яскравых фарбаў маладога мастака Сняжаны Віцецкай.

Выстаўка будзе працаваць да канца снежня 2022 года.