Свята яйка адзначылі ў аг. Крупава Лідскага раёна

У мінулую нядзелю ў Крупаўскім Доме культуры работнікі ўстановы культуры ладзілі брэндавае мерапрыемства аграгарадка – свята яйка. Галоўнымі момантамі свята сталі пачастункі і дэгустацыя прыгатаваных яйкавых страў ад крупаўскіх гаспадынь, гульні, конкурсы і забавы.

Сапраўдным падарункам гасцям стала выступленне мясцовых артыстаў з Бердаўкі і Мінойтаў, а таксама народнага ансамбля песні “Васільковая раніца” з аг. Васілішкі Шчучынскага раёна. Тэматычная фотазона, выстаўка таленавітых крупаўскіх майстроў, танцавальная праграма радавалі ўсіх  прсутных. Атмасфера свята была на дзіва вясёлай – смеху і жартаў хапіла на ўсіх прысутных!