Таленты Гродзеншчыны прымуць удзел у Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы “Вясновы букет”

XII Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет” адбудзецца 29 мая ў г.Мінску на пляцоўцы каля Палаца спорту па пр. Пераможцаў, 4. Арганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, грамадскае аб’яднанне “Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці”.

Фестываль-кірмаш праводзіцца ў мэтах падтрымкі народнай творчасці і народных промыслаў (рамёстваў), выяўлення сучаснага стану і перспектыў развіцця народнага мастацтва, народных промыслаў і рамёстваў Беларусі, аднаўлення рэдкіх і забытых відаў традыцыйных рамёстваў, стымулявання іх развіцця, дэманстрацыі творчага патэнцыялу майстроў традыцыйных відаў рамёстваў, павышэння сацыяльнага і творчага статусу народных майстроў, папулярызацыі народных мастацкіх рамёстваў і промыслаў.

У праграме фестывалю-кірмашу – конкурс сярод майстроў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які складаецца з дзвюх частак: конкурс работ народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з прадстаўленнем майстрамі калекцый уласных творчых работ і майстар-класы па стварэнні работ народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з дэманстрацыяй творчых працэсаў і рамесніцкіх прыёмаў выканання творчай работы. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “лепшая калекцыя выставачных работ фестывалю-кірмашу”, “пляценне з прыродных матэрыялаў”, “мастацкая апрацоўка дрэва”, “ганчарства і гліняная пластыка”, “кавальства”, “ткацтва і вышыўка”, “выцінанка”, “бісерапляценне, іншыя віды народнага мастацтва, народных промыслаў і рамёстваў.

У фестывалі-кірмашы рамёстваў “Вясновы букет” ад Гродзенскай вобласці бяруць удзел майстры народнай творчасці з Астравецкага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Лідскага, Навагрудскага, Слонімскага раёнаў, а таксама народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” філіяла “Гудскі цэнтр творчасці і дасуга” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” і ўзорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага”.

Па выніках правядзення конкурсу на падставе рашэння экспертнай камісіі ўдзельнікам фестывалю-кірмашу будуць уручаны спецыяльныя дыпломы і грашовыя прызы.