Велiкоднае свята ў аг. Суботнiкi Iўеўскага раёна

Светлае велікоднае свята з даўніх часоў з’яўляецца адным з самых любімых у нашай краіне —  яно прыносіць шмат радасці дарослым і дзецям. Другі год запар жыхароў і гасцей аграгарадка Суботнікі працягваць святкаванне Вялікадня запрашае клубная ўстанова.

Сёлета, 8 красавіка, свята праходзіла на  адкрытай пляцоўцы. Распачалося яно прыгожай святочнай харэаграфічнай кампазіцыяй. Праграма свята ўключыла ў сябе: канцэрты калектываў аматарскай творчасці з аг. Астрыно Шчучынскага раёна і мясцовых творчых калектываў, дэфіле ў народных касцюмах, сюжэтна-гульневую праграму “Вялікодныя забавы”. Падчас свята працавалі выстаўка народнай творчасці, гульнёвыя атракцыёны, гандаль. Прысутныя на свяце атрымалі вялікодныя пачастункі.