Вынікі абласнога агляду-конкурсу аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў”

Добрай традыцыяй на Гродзеншчыне стала правядзенне абласнога агляду-конкурсу аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў”. На суд журы былі прадстаўлены адкрытыя пасяджэнні 120 лепшых дзіцячых і дарослых аматарскіх аб’яднанняў розных накірункаў.

За развіццё аматарскага руху і паспяховы ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў” узнагароджаны:

у намінацыі “лепшы дарослы грамадска-культурны клуб”

Дыпломам І ступені

  • Клуб людзей пажылога ўзросту “Надзея” ДУК “Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку”

Дыпломам ІІ ступені

  • Клуб маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Кантакт” ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”
  • Прэс-клуб “Вёсачка мая” сектара культуры і дасуга ў аг. Грынкі ДУК “Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Дыпломам  ІІІ ступені

  • Маладзёжны клуб крэатыўнай культуры “Свой выбор” ДУ “Палац культуры горада Ліды”
  • Клуб міласэрнасці “Надзея” і сямейны клуб “Сваякі” ДУ “Бярозаўскі гарадскі Дом культуры” Лідскага раёна
  • Клуб “Вдохновение” ДУК “Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

у намінацыі “лепшы дзіцячы грамадска-культурны клуб”

Дыпломам І ступені

  • Дзіцячае аматарскае аб’яднанне мадэліравання адзення “Чараўніцы” аддзела культурна-масавай і асветнай работы аг.Ліпнішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”

Дыпломам ІІ ступені

  • Дзіцячы клуб “Юный друг пограничника” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы ДУК “Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”
  • Аматарскае аб’яднанне для дзяцей-інвалідаў “Кропелька шчасця” ДУК “Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку”

Дыпломам  ІІІ ступені

  • Дзіцячае аматарскае аб’яднанне “Остров вдохновения” філіяла “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці” ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчаці”
  • Дзіцячае аматарскае аб’яднанне — клуб выхаднога дня “Старшеклассник” філіяла “Гудзевіцкі цэнтр дасуга і культуры” ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”
  • Дзіцячы клуб “Весёлая тусовочка” філіяла “Гудзевіцкі цэнтр дасуга і культуры” ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”

у намінацыі “лепшы дарослы гісторыка-краязнаўчы клуб”

Дыпломам І ступені

  • Народнае аматарскае аб’яднанне “Кром” ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”

Дыпломам ІІ ступені

  • Аматарскае аб’яднанне — клуб лучнікаў Soli Sagittarii ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”

у намінацыі “лепшы дзіцячы гісторыка-краязнаўчы клуб”

Дыпломам І ступені

  • Дзіцячае аматарскае аб’яднанне “Крыўляначка” сектара культуры і дасуга “Крэўскі Дом культуры” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”

у намінацыі “лепшы дарослы клуб традыцыйнай народнай культуры”

Дыпломам І ступені

  • Аматарскае аб’яднанне — клуб майстроў народнай творчасці “Каляровая альтанка” раённага цэнтра раместваў ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Дыпломам ІІ ступені

  • Клуб майстроў “Натхненне” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Зэльвенскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”

Дыпломам  ІІІ ступені

  • Аматарскае аб’яднанне “Ульяніца” філіяла “Ганчарскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

у намінацыі “лепшы дзіцячы клуб традыцыйнай народнай культуры”

Дыпломам І ступені

  • Дзіцячы клуб аматараў фальклору “Вытокі” аддзела культуры і дасуга “Воўпаўскі Дом культуры” ДУК “Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”

Дыпломам  ІІ ступені

  • Узорнае аматарскае аб’яднанне “Кашалёўская скарбонка” аддзела па арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці жыхароў аграгарадка Каралін ДУК “Зэльвенскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”

Дыпломам  ІІІ ступені

  • Дзіцячае аматарскае аб’яднанне “Содружество” Ладзенікскага сельскага Дома культуры ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

у намінацыі “лепшы клуб творчых асоб”

Дыпломам І ступені

  • Аматарскае аб’яднанне — клуб аматараў тэатра “Мудрость Плюс” ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Дыпломам ІІ ступені

  • Народны клуб творчай інтэлігенцыі “Грані” ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”
  • Народнае аматарскае аб’яднанне “Клуб Арганізаваных Бардаў” ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”

Дыпломам ІІІ ступені

  • Клуб аматараў мастацкага чытання “Музыка слова” аддзела культуры і дасуга аг. Міхалішкі (в.Альхоўка) ДУ “Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”
  • Клуб аматараў песні і гумару “Тапаліна” аддзела па арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці жыхароў аг. Дзярэчын ДУК “Зэльвенскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”

у намінацыі “лепшы дзіцячы прыродазнаўчы клуб”

Дыпломам І ступені

  • Дзіцячае аматарскае аб’яднанне “Юный эколог” філіяла “Рэплеўскі Дом культуры” ДУК “Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”

у намінацыі “лепшы  дзіцячы спартыўны і фізкультурна-аздараўленчы клуб”

Дыпломам І ступені

  • Дзіцячы клуб аматараў спорту “Эллодика” аддзела культуры і дасуга “ДК аг.Юбілейны” ДУК “Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”

у намінацыі “лепшы навукова-тэхнічны клуб”

Дыпломам І ступені

  • Народнае аматарскае аб’яднанне “Вінт” “Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

у намінацыі “лепшы сямейна-бытавы клуб”

Дыпломам ІІ ступені

  • Сямейны клуб “Сваякі” ДУ “Бярозаўскі гарадскі Дом культуры” Лідскага раёна

Дыпломам ІІІ ступені

  • Аматарскія аб’яднанні “Половинки”, “Дабрыня”, “Кудесница” сектара культуры і дасуга “Бялкоўшчынскі дом культуры” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”.

Спецыяльнымі дыпломамі былі адзначаны:

  • За лепшую арганізацыю работы па падрыхтоўцы да абласнога агляду-конкурсу аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў” ДУК “Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”;
  • За лепшую арганізацыю работы з моладдзю ДУ “Палац культуры горада Ліды”;
  • За лепшую арганізацыю работы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі ДУК “Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку”.

Агляд-конкурс завершаны. Віншуем пераможцаў!