Абласны фестываль традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны» прайшоў 7 верасня ў Гродна

Свята аб’яднала больш за 30 фальклорных калектываў, 50 майстроў народных рамёстваў з розных куткоў Прынёманскага краю.
Цэнтральнымі падзеямі свята сталі выстава-прэзентацыя элементаў нематэрыяльнай культуры Гродзеншчыны, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі, нацыянальная кухня «з водарам традыцый — гастранамічная пляцоўка, дзе  можна было падсілкавацца традыцыйнымі беларускімі стравамі, майстар-класы па побытавых танцах, падчас якіх госці і ўдзельнікі не толькі ўбачылі беларускія танцы розных эпох, але і паспрабавалі сябе ў гэтым майстэрстве.