Выцінанка ўвайшла ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА! Рашэнне аб уключэнні беларускага мастацтва выразання з паперы, вядомага як «выцінанка», было прынята 4 снежня Міжурадавым камітэтам па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА падчас 19 сесіі ў Парагваі.
Выцінанка ўяўляе сабой выразаныя з паперы ўзоры і арнаменты, якія часта адлюстроўваюць прыроду, гісторыю, міфы і звычаі Беларусі. Яна стала шостым беларускім элементам у Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.