Віншуем майстра саломапляцення Бераставіцкага раёна — Тамару Касьян

19.09.2024

Майстар саломапляцення Бераставіцкага раёна, Тамара Касьян папоўніла шэрагі членаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Уступленне ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці пацвярджае высокі прафесіяналізм майстра, арыгінальнасць напрамкаў, у якіх ён працуе, а значыць і ў далейшым будзе садзейнічаць папулярызацыі народных рамёстваў у рэгіёне і за яго межамі.