“Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня” 2024

У рамках рэгіянальнага свята-кірмашу вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня” праходзіла абласная выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Велікодны падарунак”.
На фотаздымках: прыемныя моманты ўзнагароджання пераможцаў у намінацыях:
— “лепшая калекцыя традыцыйных велікодных яек”,
— “лепшая калекцыя сучасных велікодных яек” ,
— “лепшая калекцыя сучасных велікодных вербаў”,
— “лепшая калекцыя традыцыйных велікодных вербаў”,
— “лепшае дэкаратыўнае пано, прысвечанае велікоднай тэматыцы”, “лепшая выставачная кампазіцыя на велікодную тэматыку”.

ТРАДЫЦЫІ ЗАГІНУЦЬ БЕЗ НАС, А МЫ БЕЗ ТРАДЫЦЫЙ.
Падчас свята прайшло дэфіле ў традыцыйных строях Панямоння, якія адрадзілі работнікі культуры з усіх раёнаў вобласці.
Сапраўды, адарваць позірк ад узораў і арнаментаў на кашулях мужчынскіх і жаночых строяў было складана. Хочацца зноў і зноў гартаць займальныя старонкі кнігі жыцця нашых продкаў. Не дзіва, што менавіта гэтыя ўнікальныя рэчы складаюць нематэрыяльную культурную спадчыну Гродзеншчыны. Яны – сапраўднае багацце, пакінутае нам у спадчыну!
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ.

Жыхары і госці свята атрымалі асалоду ад выступленняў фальклорных калектываў Гродзенскай вобласці, сустрэчы
з носьбітамі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны і майстрамі народнай творчасці!
Выступленні народнага фальклорнага гурта “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці, народнага тэатра народнай песні “Матуліна песня” і ўзорнага фальклорнага калектыва «Васілечкі» з Гродзенскага раёна, народнага фальклорнага калектыва “Чараўніцы-каравайніцы” са Слонімскага раёна і фальклорных калектываў «Крынічанька» і «Спадчына» са Свіслацкага раёна радавалі прыхільнікаў народных традыцый і абрадаў.

Сувеніры з лазы, саломы, дрэва, бісеру, яечнай шкарлупіны, плеценыя кошыкі, карціны з атласных стужак, размаляваныя камяні, тканыя палавікі – кожны госць кірмашу знайшоў на нашым свяце сувенір па душы.