Дзень адкрытых дзвярэй ў студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Пагародзенская школа ткацтва»

05.05.2026 г.

Рубрыка «Крыніца народнай творчасці Панямоння»
Сёння ў філіяле «Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці» ДУК «Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» прайшоў дзень адкрытых дзвярэй ў студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Пагародзенская школа ткацтва».
Прысутныя даведаліся пра гісторыю ткацтва, традыцыі і сучасныя тэхнікі, якія выкарыстоўваюцца ў працы. Атрыманыя веды дапамаглі лепш зразумець, наколькі важным і захапляльным з’яўляецца гэтае мастацтва. 
Майстар-клас па ткацтву быў адным з самых яркіх момантаў мерапрыемства, які правяла народны майстар Рэспублікі Беларусь Ладыш Анжэла Аляксандраўна. Удзельнікі мелі магчымасць не толькі назіраць за працэсам, але і самастойна паспрабаваць сябе ў ролі ткача. Дзень адкрытых дзвярэй у студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Пагародзенскай школе ткацтва» стаў выдатнай магчымасцю акунуцца ў свет творчасці і атрымаць новыя веды.

ССЫЛКА на пост