ДЫХАННЕ ЧАСУ. САЮЗ РАМЁСТВАЎ

Гродзенская вобласць далучыцца да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы маштабным мерапрыемствам у г.Масква.
У Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Гродзенскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці 25 лютага 2025 года будзе арганізавана выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў народнай творчасці Гродзенскай вобласці «Дыханне часу. Саюз рамёстваў».
Экспазіцыя выстаўкі «Дыханне часу. Саюз рамёстваў» – гэта ўнікальная магчымасць гасцей і жыхароў г.Масква акунуцца ў багатую культурную спадчыну Гродзенскай вобласці праз элементы нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, і майстэрства народных майстроў.
«Дыханне часу. Саюз раместваў» — гэта спалучэнне адзінства і разнастайнасці, інавацый і традыцый, прыгажосці і эстэтыкі, майстэрства і мастацтва культуры Гродзенскай вобласці.