02.05.2026 г.
Вясельны каравай — гэта не проста хлеб, а сапраўдны мастацкі твор, дзе кожная дэталь мае свой сакральны сэнс.
Птушкі на ім сімвалізуюць каханне, каласкі — дабрабыт, а кветкі — маладосць і прыгажосць.
У кожны з замесаў цеста былі ўкладзены добрыя думкі і шчырыя малітвы і песні за шчасце новай сям’і.
Праз гэты прыгожы абрад майстрыхі перадаюць «код народа» — нашы спрадвечныя каштоўнасці і традыцыі, якія яднаюць нас з мінулым і даюць моц для будучыні. Праз пах свежага хлеба і цяпло народнай песні мы папулярызуем тое, што робіць нас беларусамі.


























