Віншуем Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фотаклуб “Гродна” з 50-годдзем!

Адміністрацыя Гродзенскага АМЦНТ і работнікі культуры Гродзенскай вобласці віншуюць Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фотаклуб “Гродна” з 50-годдзем. У пачатку верасня клуб адзначае юбілейную дату. Непараўнальным кіраўніком клуба, з’яўляецца Аляксандр Іосіфавіч Ласмінскі – Заслужаны журналіст Беларускага Саюза журналістаў, краязнаўца і настаўнік моладзі, выдавец, аўтар і складальнік больш за 35 фотаальбомаў і кніг.

Сучасны фотаклуб “Гродна” праводзіць выстаўкі, майстар-класы, актыўна ўдзельнічае ў міжнародных фестывалях, семінарах фотажурналістаў і фотамастакоў, конкурсах, фотапленэрах і інш.. За гады творчай дзейнасці фотаклуба “Гродна” адбылося звыш 500 выстаў.

Жадаем фотаклубу ўпісаць у сваю гісторыю яшчэ мноства слаўных старонак, прымножыць колькасць перамог і творчых здзяйсненняў, надзейных партнёраў і верных сяброў!!!