Калі? 16 сакавіка
Дзе? Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
ХТО ЗАВІТАЕ Ў ГОСЦІ?
узорны фальклорны гурт “Нальшчаначка” ДУА “Жодзішкаўская сярэдняя школа” Смаргонскага раёна.
народны фальклорны гурт “Талер” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.
народны ансамбль бытавых інструментаў “Каханачка” філіяла “Мажэйкаўскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.
народны тэатр- студыя гульні “Ваўкавыскія забавы” ДУК “Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”
ШТО ЧАКАЕ? песні-вяснянкі, гульні, карагоды, побытавыя танцы і шмат іншых цікавостак.
Збіраемся РАЗАМ, праводзім Зіму і сустракаем Вясну!

