Кераміка — гэта не проста камень і гліна

Кераміка — гэта не проста камень і гліна. Гэта душа Беларусі, жывая гісторыя, якую мы павінны берагчы, памятаць і распаўсюджваць

9 жніўня ў аг.Крэва Смаргонскага раёна прайшоў фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва”. У гэтым годзе ў фестывалі прыняло ўдзел больш за 20 таленавітых ганчароў і керамістаў з розных куткоў Беларусі.
Наведвальнікі свята змаглі не толькі ўбачыць калекцыі традыцыйных вырабаў з гліны, але і набыць унікальныя сувеніры.
Традыцыйна ў рамках фестывалю праходзіў конкурс ганчарнага майстэрства, дзе майстры прадставілі свае лепшыя работы і прадэманстравалі магію стварэння керамікі на практыцы.

Па выніках конкурснай праграмы журы вызначыла наступных пераможцаў:

Хатняе заданне на вольную тэматыку:
Дыплом І ступені – Уруціна Таццяна (Мінская вобласць)
Дыплом ІІ ступені – Кардаш Анатоль (г.п.Наваельня, Дзятлаўскі раён)
Дыплом ІІІ ступені – Козар Мар’ян (г.Ашмяны)
Спецыяльны дыплом – Свідэрская Алена (г.Ліда)

Ганчарны выраб:
Дыплом І ступені – Мацяшук Яўген (г.Свіслач)
Дыплом ІІ ступені – Сасноўскі Уладзімір (г.п.Івянец, Валожынскі раён)
Дыплом ІІІ ступені – Лыскавец Віктар (г.п.Івянец, Валожынскі раён)

Керамічны выраб:
Дыплом І ступені – Шапяленка Аляксандра (г.п.Мір, Карэліцкі раён)
Дыплом ІІ ступені – Круглаполава Святлана (г.Гродна)
Дыплом ІІІ ступені – Цэван Наталля (г.Заслаўль, Мінскі раён)