Крыніца народнай творчасці панямоння

18 сакавіка ў дзяржаўнай установе «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» праводзіліся майстар-класы ў рамках творчай стажыроўкі кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных калектываў мастацкай творчасці і кіраўнікоў грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел майстры народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Ларыса Касіцкая, з майстар-класам па роспісу пісанкі, Ірына Шавельская, з майстар-класам па вырабе велікодных вербаў.