аўрэат прэміі імя Аляксандра Дубко ў намінацыі «Бібліятэкар года» Святлана Судак расказала, як пераўтварыла сельскую бібліятэку ў цэнтр культурнага жыцця
📚Святлана Антонаўна Судак пачала працаваць бібліятэкарам каля адзінаццаці гадоў таму. Па словах нашай гераіні, бібліятэчная дзейнасць заўсёды прыцягвала яе ўвагу. Калі ёй прапанавалі заняць свабоднае месца ў Свіслачскай сельскай бібліятэцы, Святлана Антонаўна з інтарэсам пагадзілася. А праз шэсць гадоў яна вырашыла перайсці ў Квасоўскую сельскую бібліятэку, дзе працуе па сённяшні дзень.