МУЗЕЙНА — ПЕДАГАГІЧНЫЯ ЗАНЯТКІ «РАНІЦА ПАЧЫНАЕЦЦА НЕ З КАВЫ, АБО ГІГІЕНА СЯРЭДНЯВЕЧЧА»

Сярэднявечча … цёмнае і бруднае.

Ці сапраўды яно было такім?

Кожны для сябе зможа адказаць на гэтае пытанне пасля наведвання музейна — педагагічнага занятка «Раніца пачынаецца не з кавы, або гігіена Сярэднявечча».

Занятак праводзіцца для арганізаваных груп у колькасці 10-20 чалавек (12+) па папярэдняй дамоўленасці.

Тэл. 80154606260, +375293434773

Кошт білета ўключае самастойны агляд экспазіцыйных залаў Лідскага замка.