НАША ГІСТОРЫЯ. МУЗЕЙ У ГУДЗЕВІЧАХ.

2 лютага 1968 г. быў адкрыты Гудзевіцкі літаратурна — краязнаўчы музей.

Заснаваны Алесем Белакозам пры Гудзевіцкай сярэдняй школе Мастоўскага раёна. Яго адкрыццё было прымеркавана да 130- годдзя нараджэння К.Каліноўскага.

Мае 11 экспазіцыйных залаў, больш за 12 тыс. экспанатаў. У музеі этнаграфіі (сялянскай хаце) размешчаны рэчы хатняга ўжытку, прылады працы, сельскагаспадарчы інвентар 19 — пачатку 20 ст. У асобным будынку размешчаны музей лёну і народнага ткацтва. У другім будынку музей народнай медыцыны, дзе сабраны рэцэпты для лячэння хвароб пры дапамозе розных зёлак, праполісу, мёду, крэменю і інш., матэрыялы пра мясцовых лекараў. Асобны будынак займае літаратурны музей. Экспануюцца творы беларускага жывапісу, графікі, скульптуры 17 — 20 стагодзяў. У вестыбюлі школы размешчаны музей па гісторыі.