Павіншаваць 3 лютага з 90-годдзем можна народнага майстра Рэспублікі Беларусь — Белакоз Веру Ігнатаўну

Працоўны тыдзень падыходзіць да лагічнага завяршэння. Мы з вамі добра папрацавалі, а таму можам дазволіць сабе не толькі адпачыць культурна ў выхадныя, ✅ але і даведацца пра народныя ткацкія традыцыі на Гродзеншчыне і павіншаваць у гэту суботу📆 3 лютага з 90-годдзем народнага майстра Рэспублікі Беларусь 💥🎉🎊Белакоз Веру Ігнатаўну, носьбіта элемента нематэрыльнай культурнай спадчыны “Традыцыйная тэхналогія ткацтва “падвойных дываноў”, в. Гудзевічы Мастоўскага раёна”.

⏰🏘 Чакаем Вас у Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчы музей 3 лютага 2024 года на святочным мерапрыемстве “Талент і гонар роднай старонкі”.