Размоўны жанр 20.10.2023 г.

🎭🎭🎭🎭Стала ўжо добрай традыцыяй адзін раз у два гады на базе Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці праводзіць абласны конкурс выканаўцаў размоўнага жанру. 📣📣📣📣
‼️У конкурсе прымаюць удзел каля 70 лепшых калектываў і індывідуальных выканаўцаў Гродзенскай вобласці.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў конкурсу звярнулася
галоўны спецыяліст ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама – Ірына Юр’еўна Жук-Куніцкая.
⚠️Конкурс праводзіцца ў двух узроставых катэгорыях – дзіцячай і дарослай у наступных намінацыях:
✅ народная проза (легенды, паданні, апавяданні, казкі);
✅проза, інсцэніроўка празаічнага твора;
✅паэзія, інсцэніроўка паэтычнага твора;
✅камедыйна-сатырычныя творы (гумарэскі, байкі, інтэрмедыі, анекдоты, пародыі).
Ацэньваць удзельнікаў конкурсу будзе кампетэнтнае журы:
📍А.І. Красікава — вядучы майстар сцэны, актрыса ДУК “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Гродзенскі абласны драматычны тэатр”, старшыня журы;
📍І.Ю.Жук-Куніцкая — галоўны спецыяліст аддзела культурна-асветнай работы, мастацтваў і навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, намеснік старшыні журы;
📍К.В.Хільмончык — дырэктар ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”;
📍М.А. Пятроўская — выкладчык тэатральных дысцыплін УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”.
‼️‼️Шчыра запрашаем!!! Сачыце за вынікамі конкурсу!!!‼️‼️