Справаздачная выстыўка “Астравецкі каларыт” майстроў народнай творчасці Астравецкага раёна

Сёння ў нашай хаце свята…чарговае свята культуры, свята традыцый і тых людзей, хто гэтыя традыцыі стварае, памнажае і захоўвае –👋адкрыццё першай у гэтым годзе справаздачнай выстыўкі “Астравецкі каларыт” майстроў народнай творчасці Астравецкага раёна.

У абноўленых залах АМЦНТ сёння было мнагалюдна, цёпла і па-хатняму ўтульна.

🧶🌾🎼🎨Мілагучная матчына мова, майстар — класы ад носьбітаў традыцый, каларытныя беларускія песні ад народнага ансамбля народнай песні “Кемяліна”, а на выстаўцы- ўнікальныя вырабы выбітных майстроў народнай творчасці Астравеччыны.

🏆✅ Віншуем Астравеччыну з адкрыццем абласной выстаўкі, віншуем усіх, ХТО АДАЎ І АДДАЕ СВАЕ ЛЕПШЫЯ ГАДЫ І СІЛЫ – ПРАЦЫ НА КАРЫСЦЬ СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ. Новых вам яркіх і фантастычных праектаў і беражліва захаваных традыцый.

📆А на перадзе нас чакаюць не менш яскравыя выстаўкі Навагрудскага, Бераставіцкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў.

❤️‼️Крочым у ГОД ЯКАСЦІ РАЗАМ І ЯКАСНА!