Ужо заўтра 24 лютага 2024 года

Ужо заўтра 24 лютага 2024 года з 14.00 да 16.00
на Дзень батлейкі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту (аг.Азярцо Мінскага раена) прыедуць госці з Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці раёна:
— народны лялечны тэатр «Батлейка» УА «Мірскі дзяржаўны каледж» (кіраўнік Канстанцін Петрыман) і
— народны ансамбль народной музыкі і песні «Цырынскія музыкі» (кіраўнік Святлана Русак).
Вы ўбачыце рэканструкцыю прадстаўленняў 20-30-ых гг. ХХ ст. мірскіх батлеечнікаў – сям’і Сілко: батлеечная дзея “Калядна” (мясцовая інтэрпрэтацыя прадстаўлення “Цар Ірад”) і спектакль “Салдат і чорт”.

Гэтыя прадстаўленні характэрны толькі для Мірскай батлейкі, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Традыцыя бытавання народнага лялечнага тэатра ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці”.
‼️Чакаем Вас, будзе цікава і пазнавальна!