20.07.2025
Адкрыццё памятнай таблічкі
Урачыстае адкрыццё памятнай таблічкі ў гонар братоў-ганчароў Шопiкаў, якія жылі і працавалі ў аграме Поразова па вул. 17 Верасня, 22. Дзякуем усім, хто прыйшоў аддаць пашану памяці братоў-ганчароў. Няхай іх творчасць натхняе нас любіць і шанаваць свае карані, традыцыі і таленты нашай зямлі.
Свята ганчара «МАСТАЦТВА ГЛІНЫ І АГНЮ»
У другі раз распачаецца свята ганчара «МАСТАЦТВА ГЛІНЫ І АГНЮ» у аграме Поразова Свіслацкага раёна. Свята нагадвае нам аб важнасці зберажэння традыцый і перадачы навыкаў будучым пакаленням. Ганчары і керамісты са Свіслацкага, Слонімскага, Астравецкага, Гродзенскага, Бераставіцкага і Зельвенскага раёнаў прадстаўляюць свае работы.
Стаданы ганчараў
Ганчарнае мастацтва патрабуе майстэрства, цярпення і ўважлівасці да дэталяў. Падрыхтоўка гліны, фармоўка, апрацоўка паверхні, сушка і абпальванне — гэта толькі частка працэсу. Потрэбна спецыяльнае абсталяванне: печы для абпальвання і інструменты. Але гэта не спыняе ганчароў Гродзенскай вобласці, якія адраджаюць, папулярызуюць і ствараюць унікальныя вырабы.
Калі вы хацелі б паспрабаваць сябе ў ганчарстве, памятайце: цярпенне, труд і любоў да справы прывядуць вас да поспеху.