Шчодрая куцця ў Лідскім аддзеле раместваў і традыцыйнай культуры для жыхароў і гасцей Ліды

✨Наведвальнікі мерапрыемства атрымалі магчымасць убачыць калядны абрад «Шчодра», пазнаёміцца з традыцыйнымі каляднымі стравамі «Тры куцці», сталі ўдзельнікамі каляднай абрадавай гульні «Яшчур», убачыць лялечны тэатр «Батлейка». ✨А таксама, далучыліся да сапраўдных варожбаў і гульняў. Сапраўды атрымалі асалоду ад традыцыйных народных спеваў, побытавых танцаў і калядных карагодаў. 🎼❄️

🎼У праграме прынялі ўдзел народны фальклорны гурт «Талер», народны лялечны тэатр «Батлейка», гурт «Сяброўкі», вакальны ансамбль «Смерічка».