ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: ВЫЦІНАНКА

10.12.2024

Беларуская выцінанка за апошнія 20–25 год зрабіла не толькі вялікі крок наперад, але і займела ўласныя рэгіянальныя асаблівасці.
Моцны падмурак – традыцыйная народная культура – напоўніў выцінанку вобразамі і сімваламі. Шчасце, каханне, дабрабыт, развіццё і росквіт – усё гэта ўвасобілася ў сучаснай выцінанцы ў выглядзе дрэва жыцця, парных птушачак, квветак, козачак, ды іншых матываў, шырока ўжываных у вышыўцы, ткацтве, разьбе па дрэве, і іншых відах традыцыйнага рамяства.
Казкі, песні, прыказкі і прымаўкі і іншыя павер’і, жыццёвыя сітуацыі – усё знаходзіць свой адбітак у сюжэтах выцінанак аматараў і прафесійных мастакоў Панямоння.
Практыка паказвае, што няма абмежаванняў ні па ўзросце, ні па мастацкіх здольнасцях для таго, каб спрычыніцца да чароўнага віду мастацтва.
🇧🇾 Выстаўка-прэзентацыя знаёміць з работамі майстроў народнай творчасці Панямоння: А.Аўчыннікава, С.Муліцы, Н.Клімко,  Д.Шафак.
ЧАКАЕМ І ВАС, каб апынуцца ў чароўным свеце мастацтва ВЫЦІНАНКІ!