ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

У рамках рэалізацыі раённага праекта «Культурную Спадчыну продкаў зберагаем разам», майстры аддзела рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП «Часоў злучная ніць», для дзяцей прышкольнага лагера «Усмешка» ДУА «СШ №3».

🌾 Праграма традыцыйнайнага калейдаскопа была насычанай і разнастайнай. Майстры арганізавалі:
⚡️выстаўку народнай творчасці «Цуды з бабулінага куфра»;
⚡️ дэманстрацыю відэаролікаў «Рамёствы Слонімшчыны» і «Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне»;
⚡️правялі майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах:
✨вышыўцы — Міхед А.М., народны майстар Рэспублікі Беларусь;
✨ткацтву пояса на настольным лентаткацкім станку — Дзевятчанка В.А.;
✨вырабу абярэгавай лялькі — Пацынка І.М.;
✨выцінанцы — Руткоўская Л.Г., носьбіт практык беларускага мастацтва выцінанкі на Слонімшчыне;
✨аплікацыі саломкай — Зелянко А.В., носьбіт практык мастацтва аплікацыі саломкай.

З інтарэсам і задавальненнем дзеці далучыліся да традыцыйнай культуры нашых продкаў.