08.10. у Шчучыне прайшоў традыцыйны “Шчучынскі кірмаш”.

Сапраўднае свята шчодрых дароў восені адбылося 8 кастрычніка ў Шчучыне. На традыцыйным восеньскім кірмашы ў Шчучыне садавіну, гародніну, кветкі, саджанцы, зерне і многае іншае прапаноўвалі пакупнікам сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, фермеры і вяскоўцы нашага раёна, а таксама розных населеных пунктаў вобласці.

У сваё прафесійнае свята работнікі культуры раёна дарылі ўсім цудоўны настрой, выконваючы песні і прапаноўваючы прыняць удзел у забавах. Падчас святочнай праграмы былі падведзены вынікі конкурсу на лепшую кампазіцыю з сельскагаспадарчай прадукцыі сярод арганізацый раёна.

Шчучынцы прынялі ўдзел у атракцыёне «Шчучынская рыбалка», дзе ўзнагародай стала рыба, якую яны злавілі. Капуста, бульбачка, буракі, морква, яйкі і нават курыца з пеўнем – усё гэта змаглі выйграць тыя, хто вырашыў набыць сельскагаспадарчую латарэю.

Доўга гудзеў кірмаш, задаволеныя сваімі пакупкамі, вярталіся дамоў шчучынцы.